НаМіцкевічы

Раман Абрамчук

работнік культуры

Раман Абрамчук

рады, што ў маім Мінску народзец нарэшце пачынае пацягвацца, варушыцца, расплюшчваць заспаныя вочкі, пачынае штось сабе выдумляць такое... цікавае і арыгінальнае, во

Откуда Belarus, Мінск-Менск
Возраст 30
Род занятий работнік культуры

  • Imgp6138

    Мае аўсвайсы

    Ох і люблю я па свеце пацёгацца! Ох і носіць мяне па зямліцы-матухне! А Беларусь - край невялікі: як выбраўся з хаты ха парог, то вось яна і мяжа, вось яна і дзяржаўная. Вось ён і слуп размаляваны, вось яна і сетка-рабіца з палоскай зямлі узаранай. Перад пераездам мяжы ўва мне заўжды абуджаюцца падсвядомыя архаічныя пачуцці: быццам пераходжу Калінавы мост, за якім - трыдзевятае царства з Бабай-Ягой, Кашчэем і неверагоднымі прыгодамі. Мусіць, як у апошні свой шлях выпраўляцца буду - таксама буду варушыць кішэньку ў пошуках пашпарту...

    0 110 0

  • Dsc01126

    Утыркнуць вось свету ў мінскі асфальт: практыкум

    Мой Мінск - гэта суцэльная шматслойнасць, напластаванасць. На адзін метр квадратны тут прыходзіцца з дзесятак гістарычных падзей з розных эпох. Гэтая шматслойнасць адчуваецца добра на Нямізе. Станьце ля выйсця з метро, таго, што бліжэй да Свіслачы: пад намі - рэшткі драўлянага горада, замчышча, якому не меней тысячы гадоў, там жа - летапісная Няміга ў калектарнай трубе. Перад намі - сама вуліца, стыль якой не паддаецца вызначэнню: жудасная эклектыка толькі яшчэ раз падкрэслівае напластаваную звыш-гістарычнасць Мінска. Яму кепска ад той колькасці падзей, якія ў ім адбыліся. Над намі - яшчэ адзін ярус, другі паверх Гандлёвага дома, які трапна абазвалі "небам". Вось яно, аўтэнтычнае аблічча МІнска, яго гісторыя ў мініятуры. Памятныя шыльды на дамах у цэнтры літаральна "адваёўваюць" сабе месца на сценах. А на іншых - наадварот пустата: як быццам бы "фаза абнулення", ачышчаная памяць перапоўненага дыска. Гэтыя гістарычныя "слаі" - своеасаблівая каштоўнасць, капітал, якім пакуль не навучыліся карыстацца мясцовыя жыхары.

    0 178 2

  • 2012-02-06 20.48.20

    Утыркнуць вось свету ў мінскі асфальт: развагі аб атмасферы горада.

    Вось ужо які раз чую я ад знаёмых і незнаёмых мне суайчыннікаў: "Мінск - горад без атмасферы", "У Минска нет своего лица!", "Что за город? болото какое-то..." Безумоўна, такія заявы кранаюць мяне, як ураджэнца і жыхара слаўнага горада-героя, якому гэтыя праспекты ды вуліцы ўжо а-прыёры - мілыя і цудоўныя, ну хаця б таму, што я тут нарадзіўся і вырас. Таму ў адказ на падобныя закіды хочацца проста плюнуць або даць у морду. Але інтэлігенцкая натура не дае распускаць рукі. Прыходзіцца сядаць за клавіятуру і субліміраваць у чарговы раз.

    0 146 1

  • P3050067

    мая Гародня

    Першы раз я апынуўся ў Гародні пад ноч. Я ўжо быў начытаны і наслуханы пра гэты горад і, зразумела, хацеў адразу пабачыць Сярэднявечча, замкі і рыцараў, вось прама тут, на аўтобусным прыпынку, на якім я прызямліўся, вылезшы з белага мікрааўтобуса "Беласток-Мінск" на Савецкай плошчы. Так, я адразу ж быў прастрэлены наскрозь начным ліпеньскім небам Гародні, але мой вобраз Старога Горада неяк не вязаўся з тралейбуснымі дратамі, што навіслі над плошчай і вуліцамі, аддзяляючы ад людзей тое самае неба; вобраз не вязаўся з танкам, так упэўнена накіраваным на заходнюю краіну, з якой я прыехаў на маршрутцы, і дзе жывуць, як мне падалося, мілыя людзі; не вязаўся з крыху пачварнымі абрысамі драматычнага тэатра, таго самага, які з'явіўся на месцы разбуранага пры саветах касцёла...

    2 540 4

  • Cropped_Башлачёв

    Памяці Башлачова

    Сёння, 17 лютага - дзень памяці Аляксандра Башлачова, рускага рок-паэта.

    4 310 5

Все записи