Раман Абрамчук
Раман Абрамчук
работнік культуры

4 +5 315

Памяці Башлачова

Сёння, 17 лютага - дзень памяці Аляксандра Башлачова, рускага рок-паэта.

Cropped_Башлачёв

Ад яго часу і да сёння - цяжка знайсці хоць каго-небудзь, чые песні былі б настолькі... настолькі... Апісваць песні не хочацца. Але некаторыя ўсур'ёз думалі, што пасля смерці Башлачова накрыўся медным тазам увесь рускі рок. Накрыўся або не накрыўся - не аб гэтым размова, важна, што песні Сашбаша (так яго называлі сябры) - гэта максімальная, бескампрамісная шчырасць з сабой і слухачом. Не ўсе такое вытрымліваюць. Да таго ж - унікальная, вынайдзеная Башлачовым, манера выканання, калі рок-спеў арганічна ўпісваўся ў старажытнарускі мелас, і вось, слухач нават не заўважыў, як з блюзавага трохгучча песенька пералілася ў гуслярскую баладу. Архаічны рускі фольк "вылазіў" з Башлачова быццам падсвядома, а не як нейкая свядомая мадэрновая інтэрпрэтацыя. Тое самае і са словамі: руская мова ў яе незабруджанасці, простанароднасці лёгка і гарманічна клалася на ўсім вядомую бітлоўскую гармонію. Зразумела, што з гуртом такое выканаць было б цяжкавата, хоць і спрабаваў.
Увогуле, сам Башлачоў - з Чарапаўца, спрабаваў працаваць там у раённай газеце, ды дзе ж ты ўпішашся з такім характарам у "правільную ідэалагічную лінію"... Потым Піцер, рок-тусы, першы канцэрт (з Ю.Шаўчуком), кватэрнікі, знакамітая цоеўская качагарка, дзе збіраліся ледзь не ўсе будучыя зоркі расійскай рок-сцэны. Сыграў некалькі вялікіх канцэртаў, якія засталіся ў запісе, штосьці было запісана на студыі. Асаблівасць яго лірыкі, безумоўна бунтарскай, у тым, што ён не стараўся аддзяліць сябе ад "іх", якія б паскуды гэтыя "яны" не былі. Пасыл яго песень быў скіраваны значна глыбей, чым проста да каўнерчыка пінжачка, дзе ў чалавечка вісеў або не вісеў камсамольскі ці партыйны значок. Башлачоў спяваў для ўсіх, можа нават болей - для гэтых самых паскудаў, каб працяла наскрозь: "Да как же можно не любить, да как же можно хаять?!" Спяваў без самашкадавання, да знямогі.
Апошні год адчуваў поўную незадаволенасць сабой, старыя песні не хацеў выконваць па-старому, а новага - не прыходзіла. Плюс - бытавая неладуха з жыллём і працай. Некалькі разоў спрабаваў сыйсці жыцця. 17 лютага выпаў з вакна восьмага паверха.
Кажуць, самазабойцаў нават не адпяваюць. Але вось, ён жа спяваў іншым, і гэтыя іншыя грэліся ад агеньчыка і ажывалі, амаль што ўваскрасалі - надзеяй на лепшае. Дык можа і гэтаму, які па глупасці скокнуў, херувімы праспяваюць штось такое... лагоднае і суцяшальнае, у супрацьвагу таму настрою, што напаткаў Сашбаша ў лютым 88-га. Светлая памяць.

Обсуждение (4)

  • Илья Муравьев
    +3

    Я до сих пор очень часто и внимательно переслушиваю концерт "Башлачев VII". Вот именно тот момент, когда практически все песни сыграны иначе ритмически. "Когда Мы Вдвоем" вообще первый и последний... Всего Башлачева люблю, но этот особенно.

    Вот попробуйте разгадать его песни, в них есть такие фразы и взрывные метафоры, которые логикой не объясняются. Песни очень красивые, но если их анализировать, то они очень страшные - такие в них образы, они прочно врезаются в воображение. Кто слушал, поймет. Равно как и то, что могло происходить в голове Башлачева, когда у него такие песни рождались.

    А вот бунтарская лирика... Скорее, это не бунт "против", это бунт "за". А если и бунтовала, то душа. Как говорил Башлачев, песни о russian soul. Ну вот вспомните лирику Высоцкого, которого он очень уважал (именно его метафоричные песни)... Ну и постскиптумом - все его песни о любви. А это для него вообще широчайшее понятие было, о чем он в интервью говорил.

  • Раман Абрамчук
    0

    вось цікава мне, ці актуальна будзе зладзіць у Мінску вечар памяці Башлачова?..

  • Илья Муравьев
    0

    Если бы в Минске существовал проект, связанный как-то - хотя бы косвенно - с Башлачевым, то возможно. Перед встречей ведь должны быть минимальные знакомства и общение. Но вокруг глухо - и вопрос, к сожалению, риторический. Хотя уверен, слушающих и слышащих людей найти можно :). Только на "куку" пока нелюдно. Сам недавно появился.

  • Раман Абрамчук
    0

    Ды не, чаму ж. Нават сярод бел-моўных бардаў-музыканцікаў не раз сустракаў "схаваных" прыхільнікаў Сашбаша. Але ў самога рукі не даходзяць да арганізатарскай справы. Вось таму і накрэмзаў зацемку, каб хоць неяк узгадаць...